Iгар Кузняцоў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

(Беларускі дзяржаўны універсытэт)

 

ПАЛIТЫЧНЫЯ  РЭПРЭСII  НА  БЕЛАРУСI  Ў  1937-1941 ГАДАХ

 

Першая хваля масавых рэпрэсій супраць свайго народа, пачатая у канцы 20-ых гадоў, працягвалася амаль да сярэдзіны 30-ых гадоў. За гэты перыяд у нашай рэспубліцы было рэпрэсіравана звыш 46 тысяч чалавек, звыш  13 тысяч былі расстраляны.1

Затым настала кароткая перадышка перад "рашаючым штурмам". У недрах сістэмы ішла падрыхтоўка да 1937—1938 гадоў.

Гэтыя гады сталі самымі трагічнымі ў савецкай гісторыі беларускага народа. Яны сталі перыядам найбольшага маштабу рэпрэсій. Як сведчыць статыстыка, за чарговую пяцігодку, у 1935—1940 тт., у Беларусі было рэпрэсіравана звыш 480 тысяч чалавек, з якіх больш як 50 тысяч былі расстраляны.2 Здавалася, што у гэты час уся партыйна-дзяржаўная машына працавала толькі ў адным накірунку. Становішча ў краіне абастралася з кожным днём.

У студзені 1937 года ў Маскве адбыўся гучны працэс па справе "паралельнага антысавецкага трацкісцкага цэнтра". Яго суправаджала шырокая прапагандысцкая кампанія. Гэты працэс паклаў пачатак кампани па "ліквідацыі трацкісцкіх i другіх двурушнікаў" па ўсей кpaiнe, якая стала чарговым этапам масавага генацыду 1937—1938 гадоў.

Масла ў агонь падліў лютаўска-сакавікі (1937 г.) пленум ЦК ВКП(б) i выступленне на ім I. В. Сталіна. Адразу ж пасля яго заканчэння рашэнні партыі у жыццё пачалі праводзіць i на месцах. З гэтай нагоды у Менску 14—18 сакавіка праходзіў XIII пленум ЦК КП(б)Б. Выступаючы з дакладам аб вышках работы пленума ЦК ВКП(б), другі сакратар ЦК Д. I. Валковіч, у прыватнасці, адзначыў:

«Тов. Сталин учил нас, что нам нужна мощная, сильная диктатура рабочего класса для того, чтобы развеять в прах ос­татки умирающих классов и разбить всю их махинацию».

У тон яму было i выступление старшыні СНК БССР Н. М. Галадзеда, у якога былі свае погляды на барацьбу са шкодніцтвам:

«Тов. Сталин также говорил, что нужно разбить гнилую те­орию о том, что будто бы тот, кто может строить хорошо, — тот не может вредить. Эта теория гнилая. Враг-вредитель, вредя нашему делу, должен делать что-нибудь и хорошее, иначе врага-вредителя, если он не будет делать что-нибудь хорошее, быстро разоблачат. Он должен беречь себя для ре­шающего момента.

... Прежде всего, товарищи, мы должны глубоко уяснить, что вредители проводили свою подрывную диверсантскую ра­боту не только в решающих отраслях народного хозяйства (оборонной промышленности, химии, топливе, угле и т.д.), они работали всюду, не пренебрегали вредительством нигде, в том числе и у нас, в Белоруссии.

... Мы еще не приступили (я прошу земельных работников это принять к сведению) искать вредителей в сельском хозяй­стве. Мы ищем их в промышленности, на культурном фронте, на фронте идеологическом, но очень мало обращаем внима­ния на разоблачение вредителей в сельском хозяйстве, как будто там все благополучно. Я специально обращаю внима­ние членов пленума на то, что основной метод вредительства на данном участке времени — это метод вызывания недоволь­ства масс, восстановления масс против партии, против наше­го государства».

I далей:

«... Все надеемся на органы безопасности, на НКВД. Это позор для коммунистов, работающих на хозяйственной рабо­те, для нас, руководящих хозяйством, позор самый настоя­щий, и мы из этого обязаны сделать вывод: Наркомвнудел — Наркомвнуделом, это всем известно, что НКВД стоит на стра­же нашего государства, но мы обязаны помогать Наркомвнуделу и помнить лозунг, что каждый коммунист должен быть одновременно чекистом, и врага, который замаскировал­ся и пролез под бок, надо разоблачать, не ожидая от НКВД материалов. Это обязанность каждого коммуниста-хозяйст­венника, каждого коммуниста, работающего на хозяйстве, — на конкретных фактах замечать, где действует рука врага, и передавать, если сами не в силах разоблачать, органам НКВД».3

На гэтым жа пленуме спецыяльна разглядалася пытанне аб "лепельскай справе". Коратка пра яе сутнасць.

Пры правядзенні студзеньскага nepanicy насельніцтва 1937 года ў 53 гаспадарках Лепельскага раёна аднаасобнікі адмовіліся адказваць на пытанні перапісчыкаў. Якія толькі захады не рабіліся, каб яны назвалі неабходныя біяграфічныя даныя, яны усё роўна маўчалі, як вады у рот набраўшы. За гэта ix празвалі маўчунамі. Як высветлілася потым, маўчалі яны не проста так. Падатковая палітыка давяла ix да крайняга адчаю. За несвоечасовую выплату падаткаў мясцовыя улады забіралі усё: ураджай, жывёлу, маёмасць.

Усяго па Лепельскім раёне было установлена 143 выпадкі незаконнай канфіскацьі маёмасці . Даведзеныя да адчаю, людзі знайшлі сваю форму пратэсту. Аб сітуацыі у Лепельсым раёне стала вядома ў Маскве. Даследаваць гэтую справу У Беларусь прыязджаў нават загадчык сельскагаспадарчага аддзела ЦК ВКП(б) Я. А. Якаўлеў (Эпштэйн). Cпicaлi ж яе таксама на "ворагаў народа". Абвінавачываемым па "Лепельскаму працэсу" былы старшыня райвыканкама Сямашка "прызнаўся" у тым, "что он яв­лялся участником антисоветской организации и что все вскрытые в Лепельском районе нарушения советского закона и перегибы в деревне есть результат антисоветской работы, которую он прово­дил вместе с другими участниками антисоветской организации в Лепельском районе по созданию центра правых в Белоруссии".4

З паказанняў Сямашкі:

"По заданию Голодеда я, будучи председателем Лепельского райисполкома, проводил там активную антисоветскую ра­боту, что выразилось в обложении трудящихся крестьян непо­сильными налогами и заготовками, применении массовых не­законных репрессий на селе по отношению к трудящимся крестьянам и проведении ряда вредительских мероприятий по подрыву экономической мощи колхозов и совхозов... Все это делалось мною сознательно—с целью вызова недоволь­ства со стороны трудящихся крестьян политикой партии и Со­ветского правительства, так как данные нами заготовитель­ные обязательства крестьянам были явно преўвеличены и во много раз превышали наличный у крестьян урожай"5.

"Лепельская справа" дала штуршок для пастаноўкі пытання аб перагібах у адносшах да селянша. Такія ж парушэнш былі выкры­ты у Слуцюм i Typaycуiм раёнах. Аб гэтым inuia размова на пле­нуме 17—18 сакавіка. Два дні было прысвечана разгляду гэтых падзей. Прывядзём толькі некаторыя фрагменты з даклада М. М. Галадзеда:

"Местные власти суд устроили, а потом председатель РИКа с секретарем решили репрессию провести.

... Раз единоличники, есть инструкция, лупи. Есть что, нет ничего, продавай хату или половину разбирай.

... Наадминистрировали мы в этих районах, допустили пе­регибы, и как раз в области налоговых платежей и исправле­ния этих перегибов у нас не сопровождались выполнением государственных законов по государственным платежам".

Закончыўся пленум "праграмнай прамовай" В. Ф. Шаранговіча, які быў абраны тут першым сакратаром ЦК КП(б)Б. I яна адпавядала духу часу:

"Во всей ВКП(б) вскрыто довольно большое количество всяких троцкистов, вредителей, шпионов... Я не думаю, това­рищи, чтобы троцкисты, вся эта диверсионная и шпионская сволочь нашу Белоруссию оставили в стороне. (Голоса: "Правильно".)

Я думаю, что вся эта сволочь здесь, в Белоруссии, себя конспирирует больше для того, чтобы в наиболее ответственныйля нас период строить нам какие только сможет пако­сти"6.

I віаваціць гэтых людзей вельмі цяжка. Многія з ix шчыра верылі, што гэга так на самай справе. Яны былі людзьмі сваей эпохі i ведалі, ці здагадваліся, хто сапраўдны дырыжор. Але паспрабуй узяць не тую ноту...

Беларусь у гэты час ахапіла істэрыя  падазронасці i недаверу. Складвалася уражанне, што яна быццам бы была нашпігована рознага роду "шпіёнамі, шкоднікамі, контр-рэвалюцыянерамі i другімі сацыяльна-шкоднымі элементамі.

Паказальным у гэтым накірунку стаў XVI з'езд КП(б)Б, яю адбыўся 10—19 чэрвеня 1937 года ў Менску. З першай да апошняй хвіліны ён быў прасякнуты духам падазронасці, заклікамі да барацьбы з "ворагамі народа" i павышэння пільнасці. Усе больш за 70 чалавек, якія выступил на з'ездзе, не абыйшлі тэму "пошуку i выкрыцця ворагаў народа".7

З'езд запэўнівае ЦК ВКП(б) i правадыра пар­тыі таварыша Сталіна, што "бальшавікі Беларусі бязлітасна разгромяць трацкісцкіх, зіноўеўскіх, бухарынскіх, нацыянал-фашысцкіх шшёнаў, шкоднікаў, тэрарыстаў — агентаў германа-японскага i польскага фашызму. Злейшых ворагаў народа, прадаўшых радзіму агентам замежных разведак, мы будзем знішчаць, як шалёных сабак. Уся КП(б)Б акажа ў гэтай справе штодзённую дапамогу органам НКУС на чале з ix баявым кіраўніком тав. Яжовым" .

А крыху больш чым праз месяц, 29 ліпеня 1937 года, III пле­нум ЦК КП(б)Б падвёу вынікі "работы" Г. М. Маленкова i Я. А. Якаўлева (Эпштэйна) па "выкрьццю" у Беларусі "ворагаў народа" сярод партийных i савецих работнікаў, быццам бы завер-баваных замежнай разведкай. Дзесяткі ix былі у вышку "работы", праведзенай цэнтрам, вызвалены ад займаемых пасад, выключаны з партыі, а затым i рэпрэсіраваны.

Напярэдадні пленума загадчык аддзела ЦК ВКП(б) Я. А. Якаўлеў пабываў у Слуцкім раёне. Гэтага аказалася дастаткова, каб непасрэдна на пленуме быў выключаны са складу членаў ЦК КП(б)Б i "аднадушна" выключаны з партыі старшыня Слуцкага райвыканкама, член ЦК КП(б)Б К. Н. Жолудаў.

Пасля невяликай колькасці выступленняў членаў ЦК КП(б)Б, якія увесь час перабіваліся рэлліпкамі  Г. М. Маленкова i Я. А. Якаўлева, па прапанове таго ж Я. А. Якаўлева была "аднагалосна" прынята рэзалюцыя пленума, зачытаная ім жа, як відаць, падрыхтаваная яшчэ у Маскве i санкцыяніраваная "гене­ральным". Прывядзём фрагменты гэтага дакумента.

"Совершенно секретно

РЕЗОЛЮЦИЯ ПЛЕНУМА ЦК КП(б)Б ПО ДОКЛАДУ ЧЛЕНА ЦК ВКП(б) ТОВ. ЯКОВЛЕВА О РЕШЕНИИ ЦК ВКП(б) ПО ВОПРОСУ О РУКОВОДСТВЕ ЦК КП(б) БЕЛОРУССИИ от 29.07.1937 г.

1. Одобрить целиком и полностью решение ЦК ВКП(б) от 27.VіI.1937 г. по вопросу о руководстве ЦК КП(б)Б. Признать совершенно правильным, что решением ЦК ВКП(б) первый секретарь ЦК КП(б)Б Шарангович, равно как и второй секре­тарь Денискевич и НКЗ БССР Низовцев, не только не выпол­нившие, но даже и не приступившие к выполнению поруче­ния ЦК ВКП(б) о ликвидации последствий вредительства бан­ды польских шпионов, не приступившие к ликвидации совхозов, созданных вредителями на крестьянских землях по приказу польской разведки, а также не предоставившие кол­хозникам принадлежавшие им по закону приусадебные участ­ки, — сняты ВКП(б) с работы, и дело о них, как о врагах наро­да, передано в НКВД.

2. Предложить всем партийным организациям во главу своей работы поставить:

а) быструю и решительную ликвидацию последствий вреди­тельства польских шпионов Голодеда, Шаранговича, Бенека, Червякова и др. и их фашистско-шпионской банды;

б) разгром до конца польских шпионов, вредителей и ди­версантов..."8.

 

Не адставаў ад старэйшага брата i малодшы — Ленінскі камсамол. У справаздачным дакладзе XII з'езду ЛКСМБ, які праходзіў 17—24 кастрычшка 1937 года, выконваючы абавязкі першага сакратара ЦК ЛКСМБ (першы сакратар ЦК ЛКСМБ А. В. Аўгстайціс быў рэпрэсіраваны у жніўні 1937 г.) С. Н. Ялугін адзначаў:

Мы праявілі палітычную бесклапотнасць, праглядзелі формы i метады работы ворагаў у камсамоле. А новыя метады ворагаў, галоўны ix сродак — маральна-бытавое разлажэнне праз п'янкі i гулянкі...

Bopari народа накіроўвалі свае стрэлы на развал палігычнага выхавання моладзі, на засмечванне камсамольсых арганізацый, на засмечванне нашых кіруючых кадраў камсамола.

Гэтыя трацкісцка-бухарынскія бандыты, тэрарысты, фашысты i шпіёны ставил перад сабой асноўную мэту — рэстаўрацыю кашталізму у нашай краіне. Яны імкнуліся супрацьпаставіць камсамол партыі. Трацкісцка-бухарынскія вырадкі перапляліся i сам-кнуліся з нацдэмамі, з германа-польскімі шпіёнамі i тэрарыстамі, якія імкнуліся адарваць нашу шчаслівую Савецкую Беларусь, неадлучную частку вялікай сацыялістычнай дзяржавы, i аддаць яе пад пяту панам. Але iм гэта не удалося.

Задача нашага з'езда заключаецца ў тым, каб у новы склад ЦК выбраць людзей палітычна ўстойлівых, правераных, а галоўнае, умеючых весці барацьбу з ворагамі народа, адданых спра­ве партыі Леніна — Сталіна. (Бурныя апладысменты)”.9

Махавік рэпрэсій набіраў абароты. Так, напрыклад, у адпаведнасці з аператыўным загадам народнага камісара ўнутраных спраў М. Яжова ад 30 ліпеня 1937 года № 00447 5 жніўня ва ycix рэспубліках, краях i абласцях пачалася аперацыя па "планаваму" рэпрэсіраванню былых кулакоў, актыўных антысавецюх элементаў . Праўда, каб быць чыстымі перад сваім сумленнем, да ix далучылі i крымінальных злачынцаў. На аперацыю адводзілася 4 месяцы. Планавалася закончыць яе да 20-ай гадавіны Вялікага Кастрычніка. Чатыры месяцы людзей катавалі, расстрэльвалі, ліліся слезы людскія, а 7 кастрычніка 1937 года ў рэпрадуктарах гучала: "Я та­кой другой страны не знаю, где так вольно дышит человек..." — i'" бацька Сталін  адзначаў: "Жыць" стала лепей, жыць стала весялей".

У яжоўскім загадзе было распісана ўсе: i якія кантынгенты падлягаюць рэпрэсіраванню, i якія меры пакарання да ix належала прымяніць, i да якой катэгорыі каго аднесці, а таксама былі вызначаны парадах вядзення следства i прывядзення прыгавораў у выканаине, арганізацыя работы "троек", кіраўніцтва аперацыяй, справаздача па выніках аперацыі .

Хто ж па жаданню "слуг народа" быў залічаны у разрад "ворагаў народа"? Звернемся да дакумента:

 

"При организации и проведении операций руководство­ваться следующим:

I. Контингенты, подлежащие репрессии:

1. Бывшие кулаки, вернувшиеся после отбытия наказания и продолжающие вести активную антисоветскую подрывную де­ятельность.

2. Бывшие кулаки, бежавшие из лагерей или трудпоселков, а также кулаки, скрывшиеся от раскулачивания, которые ведут антисоветскую деятельность.

3. Бывшие кулаки и социально опасные элементы, состояв­шие в повстанческих, фашистских, террористических и бан­дитских формированиях, отбывшие наказание, скрывшиеся от репрессий или бежавшие из мест заключения и возобновив­шие свою антисоветскую преступную деятельность.

4. Члены антисоветских партий (эсеры, грузмеки, муссава-тисты, иттихадисты и дашнаки), бывшие белые, жандармы, чи­новники, каратели, бандиты, бандпособники, переправщики, реэмигранты, скрывшиеся от репрессий, бежавшие из мест заключения и продолжающие вести активную антисоветскую деятельность.

5. Изобличенные следственными и проверенными агентур­ными материалами наиболее враждебные и активные участни­ки ликвидируемых сейчас казачье-белогвардейских повстанче­ских организаций, фашистских, террористических и шпион-ско-диверсионных контрреволюционных формирований.

Репрессированию подлежат также элементы этой катего­рии, содержащиеся в данное время под стражей, следствие по делам которых закончено, но дела еще судебными'органа­ми не рассмотрены.

6. Наиболее активные антисоветские элементы из бывших кулаков, карателей, бандитов, белых, сектантских активистов, церковников и прочих, которые содержатся сейчас в тюрьмах, лагерях, трудовых поселках и колониях и продолжают вести там активную антисоветскую подрывную работу.

7. Уголовники (бандиты, грабители, воры-рецидивисты, контрабандисты-профессионалы, аферисты-рецидивисты, ско-токонокрады), ведущие преступную деятельность и связанные с преступной средой.

Репрессированию подлежат также элементы этой катего­рии, которые содержатся в данное время под стражей, след­ствие по делам которых закончено, но дела еще судебными органами не рассмотрены.

8. Уголовные элементы, находящиеся в лагерях и трудпо-селках и ведущие в них преступную деятельность.

9. Репрессии подлежат все перечисленные выше контин-генты, находящиеся в данный момент в деревне — в колхо­зах, совхозах, сельскохозяйственных предприятиях и в городе — на промышленных и торговых предприятиях, транспорте, в советских учреждениях и на строительстве .

II. О мерах наказания репрессируемым и количестве под­лежащих репрессии:

1. Все репрессируемые кулаки, уголовники и др. антисовет­ские элементы разбиваются на две категории;

а) к первой категории относятся все наиболее враждебные из перечисленных выше элементов. Они подлежат немедлен­ному аресту и, по рассмотрении их дел на "тройках", — рас­стрелу;

б) ко второй категории относятся все остальные менее ак­тивные, но все же враждебные элементы. Они подлежат аре­сту и заключению в лагеря на срок от 8 до 10 лет, а наиболее опасные из них—заключению на те же сроки в тюрьмы по определению "тройки" 10.

 

Ёсць у гэтым дакуменце i "паслабленне". Зацверджаныя лічбы з'яўляліся арыенціровачнымі. Як сведчаць архіўныя дакументы па выкананню гэтага загада, задача органамі НКУС БССР была выканана з "гонарам" i у тэрмін — да 20-годдзя Вялікага Кастрычніка. Такія рапарты былі, i не толькі па святочных датах. У 1938 годзе УДБ НКУС БССР рапартавала ў ЦК КП(б)Б аб ліквідацьп антысавецкага падполля у Беларусі у 1937—1938 гг.

 

"Справка УГБ НКВД БССР "Итоги разгрома антисоветского подполья в БССР" (по материалам следствия 1937—1938 го­дов по линии 4-го отдела УГБ НКВД БССР).

Создание объединенного антисоветского подполья в Бело­руссии (1930—31 гг.). Диверсионно-вредительская, шпион­ская и повстанческая работа в Белоруссии на протяжении по­следних лет.

Следствие по ликвидированному в Белоруссии в 1937— 38 гг. антисоветскому подполью показало блокировку всех ан­тисоветских организаций и групп в борьбе против Коммуни­стической партии и советского правительства.

Уже в 1930—31 гг. троцкисты, правые, нацфашисты, эсеры, бундовцы, меньшевики, сионисты, поляки, церковники и сектанты в своей борьбе против нас слились воедино и имели свой объединенный антисоветский центр, руководившийся польскими, немецкими и латвийскими разведывательными ор­ганами.

Объединение антисоветских сил в борьбе против советской власти было настолько тесным, что подчас трудно различить, где кончается троцкистское подполье и где начинается нацио­нал-фашистская или правая организация. Методы и формы их антисоветской работы стали также одинаково наглыми и под­лыми. Все они действовали по заданиям фашистских госу­дарств методами террора, шпионажа, диверсии, вредительст­ва и повстанчества.

Всего по БССР арестовано и разоблачено в 1937—1938 гг. 2570 участников объединенного антисоветского подполья, из них: троцкистов и зиновьевцев—376 человек, правых—177, национал-фашистов—138, эсеров—585, бундовцев—198, меньшевиков—7, сионистов—27, церковников и сектантов —1015, клерикалов—57.

Значительное число арестованных участников антисовет­ского подполья работало: в центральных правительственных и партийных учреждениях—в ЦК КП(б)Б и ЦК ЛКСМБ—23, в ЦИК и Совнаркоме— 16. Арестовано и разоблачено наркомов и их заместителей—40 человек, секретарей окружных коми­тетов, городских комитетов и райкомов КП(б)Б — 24 человека, председателей окрисполкомов, горсоветов и РИК—20 чело­век, руководящих работников советского и хозяйственного ап­паратов—179, академиков и наўчных работников Академии наук—25, преподавателей вузов—41, писателей и литера­турных работников — 20 человек" .

 

Як відаць далей з гэтага дакумента, у Беларусі у 1937— 1938 гг. былі раскрыты: антысавецкае трацкісцкае падполле, антысавецкая арганізацыя правых, нацыянал-фашысцкае падполле, антысавецкае эсэраўскае падполле, антысавецкае бундаўска-сіянісцкае падполле, царкоўна-сектанцкае падполле, блок з "польскай арганізацыяй вайсковай"11 .

Другім накірункам дзейнасці органаў НКУС пасля "падпольных арганізацый" было выяўленне замежнай агентуры. Аб гэтым сведчыць вельмі цікавы дакумент, які захоўваецца ў Нацыянальным apxiвe Рэспублікі Беларусь. Прывядзём яго поўнасцю:

 

"Об итогах операции по польской, немецкой и латвийской агентуре в БССР, проводившейся в период август 1937 г.— сентябрь 1938 г. на основе приказов НКВД СССР.

Итоги операции по польской агентуре:

1. Всего арестовано польских шпионов, диверсантов и уча­стников повстанческих организаций—21 407 чел.

Из общего количества было арестовано за время:

а) с 24/VI-37 по і/і-1938— 12 052

б) с і/і-38 по і/IV-38 г.—3689

в) с і/VI-38 г. по і/Х-38 г. —5666.

2. В процессе проведения операции по польской агентуре было освобождено за недоказанностью—451.

3. По этой операции было изъято и разоблачено:

Перебежчиков из Польши — 3088 Польских легионеров — 894 Политэмигрантов — 468

Бывш. контрабандистов, лично бывших в Польше,— 1024 Бывших членов польских политических партий — 94.

4. Следствием вскрыто и -ликвидировано:

а) шпионских резидентур—467

б) шпионов — 13 042

в) диверсантов — 2679

г) разоблачено повстанцев и участников "ПОВ" —4425. По­встанцы были объединены в 522 повстанческие группы, кото­рые входили в іі разветвленных повстанческих организаций

д) контрреволюционного националистического актива поль­ских колоний — 575 чел.

5. Национальный состав арестованных характеризуется следующими данными;

Поляков—9196 чел.

Белорусов— 10 120

Евреев (из этого числа подавляющее большинство евреев являются польскими евреями — политэмигранты и польские перебежчики)— 1059

Русских — 383

Украинцев— 181

Немцев — 105

Латышей— 122

Литовцев — 133

Прочих — 110.

6. Социально-политическое лицо арестованных характери­зуется следующими данными двух этапов операции:

1-й этап (за время с 1/VIII-37 г. по 1/III-38 г.):

1) Из 3593 колхозников — польских перебежчиков, полит­эмигрантов, бывших полицейских, польлегионеров и т.д. — 30%

2) Из 1716 рабочих соответствующих категорий—45%

3) Из 685 единоличников соответствующих категорий — тоже 45%

4) Из 2837 служащих категорий—48%. 2-й этап (за время с 1/VI по 1/IХ-1938 г.):

1) Из числа 1556 колхозников—1033 чел., или 68%, явля­ются перебежчиками, польлегионерами, служившими в поль­ской и белой армиях, бывшими бандитами, контрабандистами и т.д.

2) Из 326 рабочих соответствующих категорий—73%

3) Из 1017 служащих соответствующих категорий—58%

4) Кроме того, из 5666 арестованных за этот период— 1669 являются кулаками.

7. За период времени с 1-го июля 1938 г. возвращено в пе­риферийные органы доследования — 996 чел.

По немецкой операции:

і. Арестовано за время операции—563 чел.

2. Вскрыто и ликвидировано:

а) Диверсионно-повстанческих групп—29, с количеством участников — 328 чел.

б) Консульских связей и одиночек шпионов — 224 чел.

в) Шпионских групп — 18, с количеством участников— 102 чел.

3. Из общего количества арестованных по немецкой линии 563 чел. немцев — 428.

По латвийской операции;

і. Арестовано за все время операции— 1459 чел.

2. Из общего количества репрессированных по националь­ному составу:

Латышей—1089

Белорусов — 203

Поляков — 56

Евреев—41

Литовцев — 33

 Русских — 16

Украинцев — 2

Немцев — 7

Эстонцев — 8

Прочих — 4.

3. По окраскам:

Перебежчиков— 120

Дезертиров латармии — 14

 Политэмигрантов— 15

Бывших контрабандистов— 146

Бывших бандитов—27

Кулаков — 240.

4. В результате операции удалось ликвидировать:

Шпионских резидентур—43, с количеством участников— 247. Консульских связей — 150. Диверсионно-повстанческих групп—48, с количеством уча­стников — 479

Контрреволюционных, националистических, фашистских формирований — 5, с числом участников — 283 .Шпионов-одиночек — 275. Нац.-контрреволюц. актив — 25.

Результаты рассмотрения следственных дел в НКВД СССР и на Особой тройке НКВД БССР:

і. Из числа арестованных— 15 747 чел. осуждено до і-го июня 1938 г. решением Народного Комиссариата Внутренних Дел СССР и Прокуратуры Союза по і-й категории—14 037 чел.

2. Из общего количества дел, рассмотренных Особой трой­кой НКВД БССР, — 6770, осуждено по 1-й категории — 4650. Помимо этого не допущено на рассмотрение тройки и возвращено пересмотру органам 196 следственных дел.

Зам. нач. 3-го отдела УГБ НКВД Ст. лейтенант гос. безопасности  (Ларин)

12 декабря 1938 г. г. Минск"12.

 

Taкix "контррэвалюцыйных, шпіёнскіх, шкодніцкіх "арганізацый у 30-ых гадах было "раскрыта" вельмі многа:

Польска арганізацыя вайскова (ПАВ);

Антысавецкая дыверсійна-тэрарыстычная арганізацыя правых;

Антысавецкая бундаўская арганізацыя;

Антысавецкая тэрарыстычная нацыянал-фашысцкая ар­ганізацыя;

Контррэвалюцыйная паўстанцкая нацыяналістычная польская арганізацыя;

Антысавецкая нацыяналістычная арганізацыя "БНС" («Беларуская нацыянальная самапомач»);

Польская нацыяналістычная арганізацыя "Пулка Пілсудскага";

Эсэраўская шпіёнска-паўстанцкая арганізацыя;

Контррэвалюцыйная арганізацыя "Бунд";

Сіянісцкая контррэвалюцыйная арганізацыя "Левы Гехалуц";

Сіянісцкая маладзёжная арганізацыя "ЦСЮФ";

Контррэвалюцыйная арганізацыя "Працоўная сялянская партыя";

Контррэвалюцыйная антысавецкая арганізацыя "Беларускае аддзяленне сялянскага бюро меншавікоў";

Антысавецкая тэрарыстычная арганізацыя "СБЗВБ";

Контррэвалюцыйная трацкісцкая арганізацыя;

Антысавецкая тэрарыстычная арганізацыя;

Контррэвалюцыйная арганізацыя "Культурная дапамога вёсцы";

Контррэвалюцыйная латышская арганізацыя.

Шырокі спектр абвшавачванняў. Чаго толькі не было прыдуманаі Людзей прыцягвалі да адказнасці:

— як удзельнікаў антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі;

— як агентаў польскай разведкі;

— як членаў розных контррэвалюцыйных арганізацый;

— як сацыяльна небяспечных элементаў;

— за антысавецкую агітацыю;

— за сувязь з польскай (нямецкай, латышскай) разведкай;

— за шпіянаж на карысць Польшчы i другіх  дзяржаў, нават Японіі;

— за контррэвалюцыйную дзейнасць;

— за прыналежнасць да антысавецкай групы;

— за правядзенне дыверсійнай дзейнасці;

— за распаўсюджванне контррэвалюцыйных, правакацыйных чутак;

— як члена сям'і "ворага народа";

— за нелегальны пераход дзяржаўнай граніцы.

У архіўна-следчых справах на грамадзян, рэпрэсіраваных у 1937—1938 гадах, няцяжка заўважыць, што следства па ix праводзілася паскорана i спрошчана. Усе яны, разглядаемыя "трой­камі", вельмі аднатыпныя. У справаводстве да справы далучаліся: ордэр на арышт, пратакол вобыску, матэрыялы, канфіскаваныя пры вобыску, асабістыя дакументы, анкета арыштаванага, агентурна-уліковы матэрыял, пратакол допыту i кароткае абвінаваўчае заключэнне.

На прыгавораных да вышэйшай меры пакарання яшчэ прыкладваліся звесткі аб прывядзенні прыгавора ў выкананне. На аснове такой фармальна сабранай справы вяршыліся людскія лесы.

Як сведчыць афіцыйная статыстыка, у СССР пацярпела ад рэпрэсш 20 тысяч супрацоўнікаў органаў НКУС. Яжовы знішчалі ягодаў, берыі яжовых, а таксама кожны з ix сам сябе, a ycix ix паасобку — сістэма. Не абмінуў лес i тых, хто арганізоўваў i "праводзіў у жыццё" масавы палітычны тэрор на Беларусі, — старшынь беларускіх АДПУ — НКУС М. Д. Бермана, Л. М. Закоўскага, I. М. Ляплеўскага, А. А. Наседкіна, Ф. Я. Рапапорта, Л. Ф. Цанаву, ix намеснікаў, памочнікаў, оперупаўнаважаных. Усе яны у розны час былі расстраляны ці атрымалі розныя тэрміны пазбаўлення волі.

Правядзенне масавых рэпрэсій у 1937—1941 гадах ажыццяўлялася пад непасрэдным кіраўшцтвам НКУС СССР. Строга фіксіраваны мінімум на арьгшты даваўся ва ўсе рэспубліканскія i абласныя, а далей у гарадскія i раённыя аддзелы. Справа даходзіла да таго, што у агульную колькасць людзей, якіх згодна з разнарадкай неабходна было арыштаваць, адразу уключаліся i тыя, каго павшны былі расстраляць. Перавыконваць «норму» дазвалялася, за невыкананне стро­га каралі. Бытавала практыка, калі арыштаваных тут жа ў пэўным месцы (у лесе, яры, на могілках) расстрэльвалі, а пасля ужо, даганяючы, афармлялі справу з «прызнаннямі», пастановамі «троек», «двоек» ці Асобай нарады.

Такія хуткія тэмпы фальсіфікацьи спраў тлумачацца перш за ўсе тым, што працэс вядзення следства быў максімальна спрошчаны. Крымшальныя справы, якія павшны былі перадавацца на разгляд несудовых органаў: Асобай нарады НКУС СССР, камкш НКУС i пра-курора СССР,— мелі аб'ём не больш чым 25—40 старонак. Для завяршэння крымінальнай справы па абвшавачанні у контррэвалюцыйных злачынствах следчы раённага ці гарадскога аддзела НКУС быў абавязаны падрыхтаваць наступныя дакументы: даведку на арышт, ордэр на арышт, пратакол вобыску, анкету арыштаванага, 2—3 пратаколы допыту, абвшаваўчае заключэнне. На складанне гэтых дакументаў затрачвалася 7—10 дзён, прычым матэрыялы следства фальсіфікаваліся па трафарэце адначасова на некалькі чалавек. Гэта да­вала магчымасць аднаму следчаму за адзш дзень завяршыць у сярэднім 10—15 спраў. Незалежна ад таго, прызнаваўся абвшавачаны у «контррэвалюцыйным злачынстве» цi не, следчы у абвінаваўчым заключэні указваў, што арыштаваны прызнаў сябе віноўным. Пасля зацвярджэння абвшаваўчага заключэння начальнікам гарадскога ці раённага .аддзела НКУС матэрыялы сфальсіфікаванай справы перадаваліся «для далейшага разгляду».

З гэтага можна зрабіць наступныя вывады: па-першае, несудовыя органы выносілі усе пастановы, у тым ліку i аб вышэйшай меры пакарання, завочна, па-другое, у сувязі з вялікай колькасцю прыцягнутых да крымінальнай адказнасці па арт. 58 КК РСФСР i артикулах 63—76 КК БССР i паскарэннем працэсу знішчэння грамадзян, па ўзгадненні з НКУС (напрыклад, па тэлефоне, тэлеграфе), абвінавачваемыя спачатку расстрэльваліся, а ўжо потым афармляліся справы. У выпадку вынясення пастановы «тройкі» НКУС аб расстрэле ён прыводзіўся адразу ж, не пазней 10 дзён з дня вынясення. Пасля выканання прыгавору радавымі супрацоўнікамі НКУС складаліся выпіскі з актаў, якія разам з пастановай падшываліся у справу.

 У 30-я гады рэпрэсіі актыўна праводзіліся i у адносінах да сваякоў асуджаных. У сувязі з гэтым народны камісар юстыцыі СССР 16 студзеня 1938 года падпісаў загад «Аб недапушчальнасці звальнення з работы асоб па матывах сваяцкіх сувязей з арыштаванымі за контррэвалюцыйныя злачынствы», i ужо на і студзеня 1939 года былі перагледжаны справы у адносінах да і 175 998 чалавек, асуджаных у 1936—1937 гадах. Устанавіць колькасць людзей, рэпрэсіраваных за контррэвалюцыйныя злачынствы сваякоў, немагчыма, таму што гэтая катэгорыя асуджаных да 1942 года ў судовай статыстыцы не улічівалася.

Гэта пацвярджаюць i звесткі КДБ СССР аб тым, што за час з 1942 па 1956 гады судовымі органамі i Асобай нарадай было асуджана звыш 32 тысяч грамадзян13. Зыходзячы з аналізу дадзеных Вярхоўнага Суда СССР, Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР, аўтар личыць, што за перыяд 1937—1939 гадоў гэтая лічба магла перавысіць і мільён чалавек. Сярод гэтай катэгорыіи асоб былі родныя i блізкія так званых «ворагаў народа». Дзеці многіх «ворагаў народа» былі змешчаны у так званыя «дзіцячыя дамы». Трагічны лес cвaix бацькоў падзялілі у тыя страшныя гады дзесяткі тысяч ix дачок i сыноў.

Характэрнай асаблівасцю дзейнасці рэпрэсіўных органаў у 1937— 1940 гадах было i тое, што пасля заканчэння тэрміну зняволення вязні не выходзілі на доўгачаканую волю. У канцы 1937 — пачатку 1938 га­доў па лагерах НКУС пракацілася хваля адкрытага масавага тэрору: па абвінавачванні у сабатажы, падрыхтоўцы паўстанняў, антысавецкай агітацыі па разнарадцы, атрыманай з НКУС СССР, тысячы вязняў былі расстраляны без суда i следства. Спецыяльныя камісіі, лагерныя суды прыгаварылі да расстрэлу i да новых тэрмінаў пазбаў лення волі практычна ycix асуджаных па арт. 58, якія атрымалі пяці i дзесяцігадовыя тэрміны яшчэ у пачатку i сярэдзіне 30-х гадоў.

Устанавіць нават прыблізную колькасць такіх рэпрэсіраваных сення немагчыма, таму што паўторныя рэпрэсіі ажыццяўляліся не у рэспубліцы, а ў месцах адбыцця пакарання. Хоць цэлы шэраг дакументаў пацвярджае, што такія звесткі у рэспубліцы могуць быць. У прыватнасці, яшчэ 20 кастрычніка 1936 года пракурорам рэспублік, краеў i абласцей быў накіраваны цыркуляр за подпісам НКЮ СССР М. Крыленкі i пракурора СССР А. Вышынскага, у якім указвалася: «...аб прывядзенні у выкананне прыгавораў аб вышэйшай меры пакарання складаць адпаведныя акты за подпісам пракурора i камендантаў судоў».

Загад НКУС, Пракурора i НКЮ СССР 00359 ад 10 красавіка 1939 года «Аб накіраванні копій пастаноў, рашэнняў i вяртанні у органы НКУС паўторна разгледжаных спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах» пацвярджаў, што «...пракуратуры, суды i ваенныя трыбуналы на другі дзень пасля вынясення пастановы, рашэння i прыгавору па ycix справах НКУС накіроўваюць копіі гэтых дакументаў у адпаведныя органы НКУС...».

У другой палове 1938 года, "стаміўшыся ад правядзення масовак", махавік рэпрэсій некалькі збавіў абароты i запаволіў свой ход. Але ненадоўга. Не за гарамi у Беларусі быў верасень 1939-га.

Рэпрэсіўная палітыка ўлад з Усходу адразу i у поўным аб'ёме перамясцілася на Заходнюю Беларусь. У ліку першых падвергліся рэпрэсіям асаднікі — адстаўныя афіцэры i унтэр-афіцэры польскай apмii, вызначыліся у савецка-польскай вайне 1918—1920 гг. i якія былі надзелены зямлёй на заходнебеларускіх i заходеўкраінскіх тэрыторыях з мэтай стварэння там трывалай сацыяльна-палітычнай апоры польскай дзяржавы, а таксама работнікі лясной вартавой аховы.

5 снежня 1939 года, у гадавіну сталінскай канстытуцыі, СНК СССР прыняў пастанову аб высяленні гэтай катэгорыі.грамадзян у Ci6ip, Казахстан i другія аддаленыя раёны. На канец 1939 года НКУС БССР было узята на ўлік 8000 гаспадарак асаднікаў i работнікаў лясной вартавой аховы з агульнай колькасцю 45 409 чалавек 15.

Партыйныя, савецкія, гаспадарчыя i праваахоўныя органы старанна рыхтаваліся да правядзення "баявых" аперацый па дэпартацыі асаднікаў. У снежні 1939 года, за два месяцы да правядзения першага вялікага "перасялення народаў" з заходняй часткі Белаpyci, ЦК КП(б)Б ужо уносіць прапанову аб парадку выкарыстання нерухомай маёмасці, жывёлы i інвентару:

 

"Москва, Центральный Комитет ВКП(б)—

товарищу Сталину И.В.

Предложение о порядке использования недвижимого иму­щества выселяемых осадников, их скота и инвентаря.

В настоящее время органами НКВД взяты на учет около 5,5 тысячи хозяйств осадников. Эти хозяйства имеют, каждое, как минимум, 35—40 гектаров земли, 3—4 и более лошади, и в очень редких случаях—2 лошади; 5—6, иногда 10 и более, коров, и в очень редких случаях только 2—3 коровы.

В хозяйствах осадников имеются запасы хлеба, точно под­считать которые трудно. Однако следует заметить, что во мно­гих хозяйствах осадников имеется хлеб не только этого года, но и стоит в скирдах необмолоченный за 2—3 прошедших го­да.

В каждом хозяйстве осадника имеются плуги, бороны, ве­ялки, у большинства — сеялки, у многих — молотилки с ма­шинным приводом и другие машины. Почти в каждом хозяй­стве имеется, как минимум, один велосипед, многие хозяйст­ва имеют по 2—3 велосипеда и даже мотоциклы.

Хозяйства осадников все расположены на хуторах, имеют много солидных хозяйственных построек: амбары, сараи, ко­нюшни, навесы и большие избы — пятистенки. Некоторое ис­ключение представляют хозяйства осадников, осевших в по­следние годы, не успевших обустроиться.

Наши предложения о порядке использования недвижимого имущества выселяемых осадников, их скота и инвентаря сле­дующие:

і. Земли осадников (около 200 тысяч гектаров) через Кре­стьянские комитеты разделить между крестьянами. В райо­нах, прилегающих к нашей бывшей границе с Польшей, поме­щичьи земли поляками были розданы осадникам. Поэтому раздел помещичьих и монастырских земель не удовлетворил во многих местах крестьян. Крестьяне настроены против осадников и требуют раздела их земли, в ряде случаев сами никого не спрашивая.

2. Мелочно-продуктивный скот осадников (30—40 тысяч го­лов ориентировочно) раздать бескоровным батракам и бедня­кам крестьянам.

3. Лошади осадников (15—20 тысяч голов) сильные и упи­танные. Много годных для кавалерии и, особенно, для артил­лерии. Использовать лошадей осадников необходимо следую­щим образом: лучших лошадей отобрать для кавалерийских и артиллерийских частей РККА. Наберется 6—7 тысяч. 1000 ло­шадей для конной милиции Белоруссии; 1000 лошадей для райисполкомов; 1000 для погранвойск, остальные (свыше 10 тысяч) раздать безлошадным батракам и крестьянам-бедня­кам.

4. Все постройки осадников необходимо перевезти в де­ревни и восстановить их там, использовав для общественных нужд деревни (школа, сельсовет, изба-читальня, обществен­ный амбар, кооперативная лавка, фельдшерский пункт). Такое использование построек будет соответствовать настроениям крестьянства. Перевозка строений осадников с хуторов в де­ревни, кроме того, будет означать ликвидацию 5 тысяч хуто­ров и целиком совпадет с желанием крестьян-бедняков и се­редняков согнать не только осадников, но и уничтожить осадничьи гнезда.

5. Мелкий сельскохозяйственный инвентарь: плуги, бороны и т. д. — раздать крестьянам.

6. Машинный инвентарь: веялки, сеялки, конные и механи­ческие молотилки — сосредоточить из всех хозяйств по воло­стям в одном месте и организовать машинопрокатные пунк­ты. Выбор места пункта произвести, учитывая, что машино­прокатный пункт явится базой для будущей МТС.

7. Весь хлеб, имеющийся у осадников, объявить обще­ственным добром, перевезти в волостные, сельские обще­ственные амбары, составив, таким образом, семенные фонды для весны. Озимые также предназначить для этих целей. На­иболее вероятно, что после того, как райисполкомы учтут все ресурсы более или менее точно, озимое зерно придется ис­пользовать как обменный фонд при недостатке семенного ма­териала.

После учета зерна в общественных амбарах, в зависимости от его количества и обстоятельств, может быть поставлен воп­рос об израсходовании части зерна и на другие нужды.

8. Домашние вещи, оставшиеся после выселения осадни­ков, описать и использовать по решению Крестьянских коми­тетов. Велосипеды и мотоциклы поступают в распоряжение местных органов власти, главным образом для служебного пользования.                                     

 

Секретарь ЦК КП(б) Белоруссии.     (ПОНОМАРЕНКО) .

 

7 студзеня 1940 года пад старшынствам П. К. Панамарэнкі у ЦК КП(б)Б была праведзена специальная нарада па пытанню аб высяленні асаднікаў. 3 дакладам аб арганізацыі "мерапрыемства" выступіў наркам НКУС Л. Ф. Цанава. Вельмі падрабязна разглядаліся тут пытанні правядзення аперацыі.

Вось некалькі фрагментаў са стэнаграмы нарады:

"Как практически они проведут эту операцию. К рассвету эта группа товарищей направляется в семью осадника, принимает все меры для того, чтобы не было бегства и сопротивления и других каких-нибудь эксцессов. После этого объявляет семье осадника, что на основании всяких вещей он надлежит выселению и что он имеет пра­во с собой взять то, что ему необходимо для месячного прожиточного минимума, постельные принадлежности для всех членов семьи, одежду и т. д., и приступает немедлен­но к практическому проведению, складыванию вещей и его выселению. После этого направляется в другое хозяйство и в третье, если этой группе товарищей поручено провести 3 операции.

Есть другой вариант. Многие товарищи подсказали, что этим самым мы можем кое-где операцию провалить, или, вер­нее, проводя операцию в одной семье, может узнать другая семья и те могут убежать. Значит, есть второй вариант такого порядка. Примерно эта группа товарищей — тройка направля­ется в семью осадника, берет мужчин оттуда, которые могут оказать сопротивление или кричать, и с ними вместе направ­ляется в другую семью осадника, затем в третью. Потом воз­вращается и объявляет о выселении, дает им срок час-два, сколько хватит для приведения в порядок того, что они хотят взять с собой, окружает кругом и ведет в назначенное мес­то".

"Вопрос: У меня имеются 2—3 селения, где сплошные осадники, деревни целые.

Цанава: Выселим всех"

 

I на самай справе, наркам НКУС не кадаў словы на вецер. 19 студзеня 1940 года Бюро ЦК КП(б)Б зацвердзіла план мерапрыемстваў па высяленню .

Першая масавая аперацыя па высяленню асаднікаў i paботнікаў лясной вартавой аховы пачалася на досвітку 10 лютага 1940 года i да канца дня у асноўным завяршылася;

Новая (другая па спісу) аперацыя па высяленню насельніцтва была праведзена 13 красавіка 1940 года. Па яе выніках было вы­слана за межы рэспублисі 8055 сем'яў (26 777 чалавек) . Гэта былі члены сем'яў тых, хто знаходзіўся у лагерах для ваеннапалонных, у турмах, збегшых за мяжу i г. д. I пры правядзенні гэтай аперацыі не засталіся убаку партыйныя органы. 8 красавіка 1940 года сакратарам абкамаў КП(б)Б у Баранавічы, Беласток, Брэст, Вілейку была накіравана тэлеграма Бюро ЦК КП(б)Б наступнага зместу:

"13 апреля с. г. органы НКУС будут проводить выселение семей репрессированных помещиков, офицеров, полицейских и др.

ЦК КП(б)Б обязывает вас обсудить на закрытом заседании обкома партии доклад начальника областного НКВД и опре­делить все необходимые мероприятия по оказанию помощи органам НКВД в проведении операции.»17.

29 чэрвеня 1940 года органамі НКУС была праведзена трэцяя па лику дэпартацыя людзей у аддаленыя раёны СССР. Яна датычылася вялікай колькасці бежанцаў, якія шукалі прытулку ад гітлераўскага тэрору у Польшчы. Усяго у гэты дзень з пяці заходніх абласцей рэспублікі было пераселена 7224 сямьі (22 879 чалавек).

Чацвёртая па лику масавая дэпартацыя людзей з эаходніх аб­ласцей рэспублікі была праведзена органамі НКУС 19—20 чэрвеня 1941 года, за два дні да пачатку вайны. Вось аб чым пicay наркам НКУС Л. Ф. Цанава ў ЦК КП (б)Б 21 чэрвеня 1941 года:

"Совершенно секретно

Секретарю ЦК КП(б) Белоруссии товарищу Пономаренко

СПЕЦСООБЩЕНИЕ

Доношу итоговые данные проведенной операции по аресту участников различных контрреволюционных организаций и формирований и выселению членов их семей и другого кон­тингента, подлежащих выселению:

і. Операция, по заранее утвержденным планам, была нача­та в ночь с 19-го на 20-е июня одновременно по всем запад­ным областям Белорусской ССР и в основном закончена в тот же день—20 июня до 15 часов дня.

2. В результате проведенной операции всего репрессиро­вано — 24 412 душ;

В том числе:

і. Арестовано и заключено в тюрьмы руководителей и чле­нов различных польских, белорусских, украинских, русских и еврейских контрреволюционных организаций и формирова­ний, чиновников быв. польского государства, белогвардей­ских офицеров, бежавших из Советского Союза, и другой к-р элемент — 2059 чел.

2. Выселено — 22 353 души;

В том числе:

а) членов семей вышеуказанного нами арестованного кон­тингента — 6655 душ;

б) членов семей приговоренных к ВМН — 1293 души;

в) членов семей перешедших на нелегальное положение — 3752 души;

г) членов семей бежавших за границу—7105 душ;

д) членов семей арестованных руководителей и активных членов к-р повстанческих организаций, находящихся под следствием, — 2093 души;

е) членов семей репрессированных помещиков—47 душ;

ж) членов семей репрессированных жандармов и полицей­ских — 231 душа;

з) купцов, фабрикантов, торговцев и членов их семей — 708 душ;

и) членов семей репрессированных крупных чиновников и офицеров быв. польской армии—469 душ" .

 

У перадваенныя гады рэпрэссіі у Заходняй Беларусі мелі не толькі масавы характар. "Ворагаў народа" шукалі у розных месцах. імі станавцпся прадстаўнікі розных катэгорый насельніцтва. Зноў на паверхню выйшлі "контррэвалюцыйныя дыверсійна-паўстанцкія арганізацыі".

Па даных НКУС БССР, з кастрычніка 1939 па ліпень 1940 го­да ў заходніх абласцях рэспублікі было выяўлена i ліквідавана 109 розных падпольных паўстанцкіх арганізацый, якія аб'ядноўвалі 3231 удзельніка. Сярод ix 2904 палякаў, 184 беларусы, 8 яўрэяў, 37 літоўцаў i 98 чалавек іншых нацыянальнасцей. Акрамя гэтага, бы­ло арыштавана 5584 членаў партый i арганізацый: ППС (Польскай партыі сацыялістычнай), Бунда, "Стронніцтва нарадова", ОЗОН, Саюза стральцоў, Нацыянальна-працоўнага саюза, ПАВ i іншых.

Пасля приходу улады Саветаў на заходнія землі Беларус рэпрэссіі закранулі i шэраг беларускіх грамадскіх дзеячаў, займаўшых незалежную пазіцыю. Так, 30 верасня 1939 года  быў арыштаваны Антон Луцкевіч. Такі ж лес напаткаў i заходнебеларускага паэта Макара Краўцова (псеўданім Макара Касцевіча), аўтара вядомага "Ваяцкага гімна" ("Мы выйдзем шчыльнымі ра­дамі"). Абодва яны загінулі. Абставіны ix смерці да гэтай пары дакладна не устаноўлены. Па афіцыйных даных, А.Луцкевіч, прыгавораны 14 чэрвеня 1941 года Асобай нарадай пры НКУС СССР да шасці гадоў папраўча-працоўных лагераў, памёр у 1946 годзе у Сяміпалацінскай вобласці. Аднак найбольш верагоднай ліыцца версія, што ён загінуў паміж 22 i 30 чэрвеня 1941 года ў дарозе паміж Менскам i Бабруйскам у час эвакуацыі зняволеных з Менска, паколькі дакладна вядома, што на пачатку вайны ён знаходзіўся у менскай турме.

А можа, свет на яго лес пральюць гэтыя радкі з пратакола пасяджэння Бюро ЦК КП (б ад 22 чэрвеня 1941 года:

"Слушали: О заключенных, содержащихся в тюрьмах за­падных областей, приговоренных к ВМН.

Постановили: Поручить тт. Цанаве и Матвееву пере­дать директиву об исполнении приговоров в отношении осуж­денных к ВМН, содержащихся в тюрьмах западных областей БССР."

У пачатку вайны такі дакумент развязваў рукі у адносінах да ycix катэгорый зняволеных.

У турме аказаўся i былы рэдактар "Нашай нівы" Аляксадр Уласаў. Пасля падзей 17 верасня ён з'явіўся у мясцовай газеце у Маладзечне, каб прапанаваць свае паслугі. Калі ён напісаў аўтабіяграфию, у якой расказаў аб сваім удзеле у беларускім нацыянальным руху, яго накіравалі у органы НКУС, дзе ён i быў арыштаваны. А. Уласаў памёр у Марыйскай АССР па дарозе у лагер16:

У красавику 1940 года з Вілейкі ў Казахстан была выслана беларуская паэтэса Наталля Арсеньева.

У першыя ж дні устанаўлення савецкай улады на заходніх тэрыторыях зноў узнікла на гарызонце пытанне аб "раскулачванні" найбольш заможных сялян. З гэтай нагоды ЦК КП(б)Б была падрыхтавана асобная інфармацыя "Аб кулаку".

Прывядзём некаторыя фрагменты з гэтага дакумента:

 

"Большой интерес представляют данные, собранные Белостокским обкомом КП(б)Б. В настоящее время, согласно этим данным, в Белостокской области имеет свыше 20 гектар[ов] земли 10 971 хозяйство. Причем произведено негласное вы­борочное обследование экономической мощности этих хо­зяйств.

Согласно статистике и этим выборочным данным, хозяйст­ва, имеющие свыше 20 гектаров земли, как правило, приме­няют наемную силу, имеют 3—4 лошади, от 3 и до 15 коров, мелкий скот, крупный сельскохозяйственный инвентарь и т.д., т.е. являются кулацкими хозяйствами.

Однако следует иметь в виду, что некоторое число кулац­ких хозяйств встречается и среди имеющих ниже 20 гектаров — 13, 15, 17 гектаров, они имеют много скота и постоянное применение наемной рабочей силы. И наоборот, некоторое число хозяйств имеется с землей выше 20 гектаров, не приме­няющих наемную рабочую силу, многосемейные, которые мо­гут быть отнесены к зажиточным середнякам.

Для Полесской области количество земли не может слу­жить показателем экономической мощности хозяйства, так как большинство земель являются непахотными, неудобными.

На основании изучения статистики, выборочного обследо­вания и данных наших органов в Западной Белоруссии, число кулацких хозяйств исчисляется в пределах от 35 до 40 тыс., включая и середняков, без осадников 30—35 тыс.

Как уже указано, кулацкие хозяйства достаточно мощные, в особенности в Белостокской и Вилейской областях. Земли они имеют от 20 и до 60 гектаров, а иногда и выше, скота — от 3 до 15, а иногда и выше. По количеству применяемой на­емной рабочей силы — батраков, иногда во многих случаях эти хозяйства переросли в мелкопомещичьи хозяйства, при­меняя 15—20 постоянных батраков. Эти хозяйства обладают запасами хлеба, во многих случаях в необмолоченном виде за один-два года, и в более редких случаях за три года.

 Ведут себя активно—контрреволюционно. Прекрасно знают о ло­зунге — ликвидация кулачества на базе сплошной коллективи­зации по опыту Советского Союза — и дают себе ясный отчет, что это представляет для них. Поэтому сейчас уже, после пе­риода некоторой растерянности, начинают выступать активно против колхозов и против всех мероприятий партийных, со­ветских органов, крестьянских комитетов и т. д. Отмечается это многочисленными выступлениями, начавшимися появлять­ся террористическими актами против сельского актива, появлением противоколхозных листовок и т. д. Наряду с этим уси­ленно сбрасывается скот, продают и режут. Нарезали столько для себя, что в результате недостатка соли мясо гниет, и на рынке, несмотря на общую нивелировку цен, мясо держится по большинству мест не более 2 рубл. за килограмм. Обладая большими запасами хлеба и сена, продавать хлеб, сено или скот нашим заготовительным организациям отказываются ка­тегорически и даже издеваются. Имея сотни пудов хлеба и се­на, на предложение продать отвечают: "Хорошо, если уже вам так нужно, полпуда хлеба я вам продам и пудов пять сена". Причем заламывают такие цены, которые превосходят далеко даже рыночные…

Что же касается осадников, хозяйства которых являются сплошь кулацкими, и лесной стражи, хозяйства которых тоже в абсолютном большинстве являются кулацкими, крестьяне готовы их уничтожить в любой момент, что в некоторых мес­тах уже и проделано, так как крестьянство от них натерпе­лось и справедливо видит в них агентов бывшего польского государства. Требование о ликвидации осадницких и лесной стражи хозяйств является поголовным»17.

 

Як бачна з даследавання, асноўная "увага" на тэрыторыі Заходняй Беларусі у перадваенныя гады удзялялася рэпрэсіям у адміністрацыйным парадку. Аб гэтым гавораць лічбы i факты, прыведзеныя вышэй. Але судовыя i несудовыя органы ycix рангаў не забывалі шукаць i другіх "ворагаў народа". Як сведчаць дакументы, выяўленне ix шло паступова i планамерна. Так, па стану на 15 кастрычніка 1939 года было арыштавана 3535 чалавек, якія не былі пажаданы новай уладзе. Сярод ix:

 

"і) Крупных представителей из помещиков, князей, дворян и капиталистов, подозреваемых в шпионаже, — 389 чел.

2) Реакционных представителей правительственной адми­нистрации:

а) воевод, старост, их заместителей, бургомистров и их по­мощников — 354 чел.;

б) руководителей местных органов полиции, жандармерии, пограничной охраны и 2-го отдела Польского Генштаба — 648 чел.

3) руководителей и активных членов контрреволюционных партий — 348 чел.

4) бандитов — 108 чел.

5) кулаков, бежавших из СССР в Польшу и связанных с польской разведкой,— 74 чел.

6) агентов польской разведки и провокаторов—409 чел.

7) участников белогвардейской монархической организа­ции — 28 чел.

8) агентов полиции—398 чел.

9) осадников, связанных с польской разведкой, — і17 чел.

10 агентов германской разведки—3 чел.

11) обвиняемых в шпионаже—392 чел.

12) прочий контрреволюционный элемент—267 чел.

Справка: по Новогрудскому воеводству сведения о ко­личестве арестованных включены на 12.10, по Пинскому—на 14.10"18.

 

Па стану на 22 кастрычніка 1939 года агульная колькасць арыштаваных узрасла ўжо да 4315 чалавек. Як правіла, справы на арыштаваных за контррэвалюцыйныя злачынствы разглядаліся несудовымі органамі, а толькі невялікая ix частка разглядалася ва ўстаноўленым парадку праз суды. Так, напрыклад, у I паўгоддзі 1940 года Вярхоўным судом БССР разгледжана 67 спраў, паступіўшых з пяці заходніх абласцей Беларусі, у II паўгоддзі — 58 19.  Рэпрэсіі супраць насельніцтва заходняй часткі Беларусі прадаўжаліся да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле падлікаў аўтара, у Беларусі у 1937—1938 гадах судовымі i несудовымі органамі было рэпрэсіравана (не лічачы ссыльных i высланых) каля 360 тысяч чалавек, а ў цэлым па краіне гэтая лічба складае некальга мільёнаў чалавек. Гэта ў пэўнай ступені супадае з ацэнкай, дадзенай М. С. Хрушчовым у дакладзе «Аб кульце асобы i яго выніках»: «...колькасць арыштаваных за контррэвалюцыйных злачынствах павялічылася у 1937 годзе у параўнанні з 1936 годам больш чым у 10 разоў».

 Гэта пацвярджаюць i дадзенныя, што прыводзіліся на чэрвеньсюм (1957 года) пленуме ЦК КПСС. «У 1937—1938 гадах было арыштавана звыш паўтара мільёна чала­век, з ix расстраляна ў 1937 годзе — 353 074 чалавею, а за два гады — 681 692 чалавек»20.

Хваля масавых рэпрэсій, распачатая у 1937 годзе, пайшла на спад з другой паловы 1938 года. Паступленне спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах зменьшылася. У прыватнасці, па БССР яно знізілася у сярэднім на 30—40 працэнтаў менавіта пасля таго, як НКУС СССР даў указание аб спьнені масавых акцый супраць «ворагаў народа».

На падставе матэрыялаў судоў, пракуратуры, міністэрства юстыцыі можна зрабіць толькі агульную ацэнку колькасці рэпрэсіраваных у трыццатыя гады. Гэта тлумачыцца тым, што афіцыйныя дадзеныя, як правіла, не супадаюць з рэальнай колькасцю асуджаных. На-прыклад, 13 мая 1937 года Старшьшя Вярхоўнага Суда СССР A. Biнакураў на пленуме Вярхоўнага Суда заявіў аб тым, што у 1936 годзе па лініі Наркамюста прайшло 5 190 000 крымінальных i грамадзянскіх спраў (у параўнані з 1935 годам прырост склаў 8 працэнтаў). Было разгледжана і 430 000 крымінальных спраў. Па відах злачынстваў яны кваліфікаваліся наступным чынам: службовыя — 27,8 працэнта, парушэні працоўнай дысцыплны — 16,3, закон ад 7.08.32 го­да — 15,6, іншыя контррэвалюцыйныя злачынствы — 40,3 працэнта. Значыць, па артыкуле 58 у СССР у 1936 годзе была разгледжана 584 261 справа ў адносшах прыкладна 850 тысяч чалавек21.

Несудовыя органы у 1937 годзе (асуджалі да 70 працэнтаў прыцягнутых да крымінальнай адказнасці за контррэвалюцыйныя зла­чынствы) рэпрэсіравалі каля 1,5 мільёна чалавек. У Беларусі, паводле ацэначных дадзеных аўтара, толькі у 1935-1940 гадах за контр­рэвалюцыйныя злачынствы было прыцягнута больш за 385 тысяч ча­лавек, з якіх больш чым 50 тысяч былі расстраляны.

З мэтай устанаўлення сапраўдных маштабаў рэпрэсій, учыненых судовымі i несудовымі органамі на тэрыторыі Беларусі, у рэспубліцы праводзіцца персанальны ўлік ахвяр палітычных рэпрэсіі. Зараз ужо ёсць дадзеныя больш чым на 60 тысяч чалавек. Гэтыя дадзеныя апрацоўваюцца i на ix аснове рыхтуецца база дадзеных на ПЭВМ. Яна ўключае асноўныя звесткі на неабгрунтавана рэпрэсіраваных i потым рэабілітаваных:

прозвішча, імя, імя па бацьку,

пол,

дата нараджэння,

месца нараджэння,

нацыянальнасць,

сацыяльнае паходжанне,

партыйнасць,

адукацыя,

адрас месца жыхарства да арышту,

склад сям'і,

удзел у рэвалюцыйных, баявых дзеяннях перыяду 1917—1953 гг.,

дата арышту,

дата асуджэння,

якім органам асуджаны,

характар абвшавачвання,

артыкул крымінальнага кодэкса,

мера пакарання,

канфіскацыя маемасці,

месца адбывання пакарання,

дата вызвалення,

дата смерці,

прычына смерці,

месца пахавання,

калі i якім органам рэабілітаваны,

наяўнасць фатаграфіі,

apxiy,

архіўны шыфр.

Пасля заканчэння гэтай працы стануць вядомыя дакладныя лічбы ахвяр палітычных рэпрэсій.

На сённяшш дзень з-за адсутнасі аналізу, абагуленых дадзеных рэальных, аб'ектыўных крыніц інфармацыі застаецца адкрытым пытанне аб тым, якія страты панесла рэспубліка ў 30—40-я га­ды. існуе шмат ацэнак розных даследчыкаў, у якіх прыводзіца агульная колькасць загінуўшых у гады сталінскага тэрору.

Аналіз афіыйных i неафіыйных крыніц інфармацыі, успамінаў вязняў ГУЛАГа i паказанняў былых работнікаў НКУС паказаў, што у 1937—1938 гадах у лагерах i калоніях гэтая доля складала ў сярэднім ад 60 да 80 працэнтаў. Прычым, часта да палітычных вязняў ужывалі крыміальныя артыкулы, i гэта, вядома, не уваходзіла ў статыстычныя дадзеныя. У сярэднім жа за перыяд 1934— 1953 гадоў вязней з арт. 58 складалі не меней паловы ycix зняволеных. Гэта пацвярджае статыстычныя дадзеныя аб тым, што нават па стане на і кастрычніка 1953 года ў лагерах i калоніях ГУЛАГа Міністэрства юстыцыі асуджаныя па палітычных матывах складалі 28,5 пра­цэнта ад агульнай колькасці вязняў; у 1937—1938 гадах гэтая лічба, паводле падлікаў аўтара, складала не менш чьш 60 працэнтаў, а не 18,6 працэнта, як сцвярджаюць В. Зямскоў i А. Дугін.

Зыходзячы з папярэдняга аналізу матэрыялаў Вярхоўнага Суда i Пракуратуры СССР, можна меркаваць, што за перыяд з 1917 па 1953 гады у СССР па палітычных матывах было рэпрэсавана звыш 10 мільенаў, а на тэрыторыі БССР — звыш 1 000 000 тысяч чалавек. Дакладныя дадзеныя аб маштабе рэпрэсій устанавіць ужо наўрад ці магчыма. Уся надзея на новыя архіўныя крыніцы.

 

 

К Р Ы Н I Ц Ы

 

1.  Адамушка У.I. Палітычныя рэпрэсіі 20-50-ых гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С.44

2.  Па падлікам аўтара па дакуметам ГАРФ Ф.1432—1435

3.  НАРБ. Ф. Воп.20. Спр.148.Л.35

4.  Там жа. Воп.21. Спр.1410. л.59

5.  Там жа. Воп.20. Спр.149.Л.63—64

6.  Там жа.Л.156

7.  Там жа.Воп.2.Спр.135—139

8.  Там жа.Воп.20.Спр.161.Л.158—159

9.  Чырвоная змена.1990.4 чэрвеня

10.         Без грифа «секретно». Мн., 1996. С.42

11.         Адамушка У.І. Палітычныя рэпрэсіі 20—50-ых гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С.54

12.         НАРБ.Ф.4.Воп.21.Спр.1397.Л.19—24

13.         Полымя. 1995 №1, С.152

14.         Канвейер смерці. Мн., 1997 .С.102

15.         НАРБ.Ф.4.Воп.21.Спр.1907.Л.5

16.         Там жа.Спр.1521.Л.291—293

17.         Там жа.Спр.1775.Л.7—10

18.         Там жа.Спр.1683.Л.138—139

19.         Там жа.Спр.2456.Л.3

20.         Полымя.1995..№1.С.160

21.         ГАРФ.Ф.1417.Оп.1.Д.132.Л.54

 

 

На галоўную