Леанід Маракоў

 

Рэпрэсаваныя настаўнікі

  

  

  

ПРАДМОВА

  

  У папярэдніх першым, другім і трэцім (у двух кнігах) тамах даведніка ўжо прыводзіліся біяграфіі або кароткія звесткі пра рэпрэсаваных уладамі царскай Расіі і савецкай дзяржавы, даваенным польскім, фашысцкім і іншымі рэжымамі

  выхавальнікаў і выхавальніц дзіцячых дамоў і садоў (Адарыч В.П. , Багушэвіч Л.Д., Вішнеўская Н. В, Маісеева М.Р.),

  настаўнікаў школ (Адзярыха Ц.Я., Александровіч (Тавакальян?) В.П., Альшэўскі К., Афанасьева З.М., Барсук Т., Бляхер (Окунь) Я.М., Варончанка (Ясенькіна, Ясэпкіна) Х.С., Вронская Г.М., Вялічка П.І., Вяловіч (Журневіч) Л.Я., Гайдукевіч Я.С., Гарбацэвіч І.Я., Генфер С.С., Гершон (Шведзік) Б.Б., Гіркант (Гірконт) А.І., Гурло С.С.(? ), Дабравольскі А.М., Дабравольскі В.І., Дабравольскі І.М., Даўкша М.Ф., Жук В.П., Кавальчук М.В., Калінін-Каленік С.А., Кернажыцкая М.М., Конан М.У., Крачкоўская С.К., Крачкоўскі А.М., Кульбак З.Б., Мамчыц І.М., Маракоў Л.Д., Міхальчык А.С., Мурашка Р.М., Мэтэ К.Ю., Пасюкевіч Т.Ф., Пашковіч І.Ф., Працэнка-Задзярнюк Н.Ф., Рагойша К.І., Рынеўскі А.І., Савік С.І.(?), Салавей У.А., Сапрыцкая Б.Н., Сахарук Л.П., Сланеўскі І., Смільтэн К.К., Смільтэн Л.К., Сухаверх В.В., Сценнік П., Троіцкая Т.В., Улашчык Н.М., Урбановіч З.М.(?), Цеханоўскі Я., Шкода М.М., Фромберг (Шнэйдар) Б.Р., Шчыгельскі К., Якабсан М.А., Ясінскі М.М.),

  вучылішч (Крычанаў С.Н., Салавей І.А., Цюрын В.Н.),

  выкладчыкаў гімназій (Паўловіч С.К., Скрабец П., Чатырка М.),

  тэхнікумаў (Аніхоўскі А. Г., Апацёнак Ф.(Т.) А., Афанасьеў І.І., Баранава (Ляўчэня) М.Е., Бокша Г.І., Дамброўскі У.А., Каленчыц Р.Д., Каліноўскі Д.А., Кеніг А.Ю., Коўшык М.Л., Крачатовіч М.М., Крачкоўскі І.С., Левін Ш.І., Лябецкі П.Л., Лянкевіч (Лінкевіч) Ф.Л., Марцінчык І.М., Мендзялевіч І.Л., Окунь Б.Ш., Рубцоў Б.А., Рыбакоў М.А., Рыдзеўскі А.М., Судзілоўскі З.Ф., Тачыцкі А.Г.),

  інстытутаў (Абрамаў Х.В., Альгінская-Жытлоўская С.Л., Аляхновіч А.І., Анішчанка В.А., Арановіч (Ходаш) Я.(А).Б.(Д)., Арнольдаў М.А., Аўралёў І.Ф.(?), Аўхімень Л.Л., Бабчонак І.М., Багдановіч Г. В., Багдановіч І.В., Багушэвіч З.І., Багушэўскі З.І., Барадзёнак А.І., Бародзіч Ц.С., Белавусаў М.С., Белы Л.М., Бжоза (Бжазэ) Ю.Г., Більдзюкевіч Л.Л., Бонч-Багданоўскі А.А., Бранштэйн М.Я., Бусловіч П.В., Бушмакоў У.І., Вайцяхоўская Л.Ф., Верамейчык С.З., Гардзей С.Ю., Гелер Э.Р., Гіжыцкі Б.А., Гімельфарб С.М., Готлібайтэ Х.І., Гудзік С.П., Гурвіч Ц.І., Гурло А.В., Густыр Я.Ф.(?), Гуцэвіч А.Ф., Дакутовіч Ф.У., Дардак Ю.С., Дземідовіч П.П., Дзіманштэйн Ф.А., Дубовік П.І., Евялёў (Ёвелеў) Б.М., Жураўскі С.К., Заруцкі К.М., Захараў В.В., Захарчанка М.К., Звераў Д.П., Зянковіч (Зяньковіч) А.С., Іода М.В., Іолаб І.Д., Іосем Л.Б., Кабзіст Ц.С., Каверын В.Ц., Каган І.Я., Казакоў Ф.М., Калінічэнка М.І., Каліноўскі А.М., Каляда П.І.(?), Карманскі І.А.(?), Качанаў Г.А., Качынскі М.І., Ківі Э.Я., Кляніцкі В.С., Крэчатовіч М.М., Кузьмін Д.Ф.(?), Кучынская (Старасценка) А.Ф., Лагуцін А.І., Ламскі У.І., Левін М.І.(?), Лісоўскі М.Я., Лушчыцкі В.В., Ляўчук І.С., Ляўчэня С.С.(?), Май І.П., Макавейскі У.М., Маклакоў Г.Н., Маліноўскі М.В., Малышаў Ф.В., Мальцэр (Мельцэр) А.Н., Маргуноў Н.С., Марцінкевіч І.І.(?), Масткоў М.М., Мельніцкі Ф.Д.(?), Міхееў М.І., Міхнюк С.П., Млыноўскі А.Ф., Мястоўская Я.А.(?), Мятла А.А., Наркевіч Г.Л., Некляпаеў І.Я., Обухаў (Абухоў) Б.А., Пікус Э.(М.)І., Піпота К.М., Поляк (Паляк) А.П., Прохараў А.А., Пруднікаў П.Р., Пугачоў С.Ф.(?), Пятосін І.С., Рабіновіч С.(Л)З., Радзікоўскі С.Я., Радзін С.А., Радзюк В.Д.(?), Радкевіч С.Ц., Рахоўскі Я.Б.(?), Розін С.П.(?), Рубін А.П., Рудніцкі В.Р., Рыдзеўскі М.А., Рымашэўскі З.А., Рынеўскі А.А., Савіцкі І.В.(?), Салей А.Р.(?), Самбук Ф.В.(?), Сандамірскі Я.Р., Саратаўскі А.І., Свенціхоўская Г.Н.(?), Святлоў П.А., Селіванаў А.З., Семянчук І.А., Серада С.М., Слонім С.З., Старадуб П.М., Старынская(Іванова) К.І., Старынскі В.С., Стуканава М.А.(?), Стамбур В.Д., Стэфанава В.Р., Суранаў А.С., Суцін І.А.(?), Сцепановіч Ф.М., Сянкевіч К.І.(?), Таранава В.П.,Троіцкі І.В., Урубель (Врубель) С.А., Урублеўскі А.В., Харук (Селіванец) В.К., Ціхамірава З.А., Цуркан Ю.І., Цытовіч С.Г., Чарнецкі І.С., Чудовіч В.У., Чыжэўскі М.М., Шведар В.І.(?), Шнэйдар Я.А., Штаркман А.М., Шумінскі П.Р.(?), Шустар Ю.А., Шуцкі М.А., Шушкевіч Б.І.(?), Шыманка М.П.(?), Шэваховіч (Рындзін) В.(М.)Р.(?), Шэйман Х.І., Эльберт Б.Я., Эльтэрмах Х.І., Юркевіч С.С.(?), Юрашкевіч І.І.(?), Янэль К.І.(?), Ярашэвіч І.К.(?) і інш.),

  універсітэтаў (Бабраўніцкі У.С., Баброўскі М. К., Багдановіч А. В., Біндзюк П.М., Бладыка Н.М., Бонч-Асмалоўскі Г. А., Валасевіч М.І., Вінер У.У., Гараўскі-Гракала А.І., Герман А.Г., Дзёмін П.Ф., Друскоўскі А.Г., Жылінскі І.С., Зубрыцкі П.М., Каганаў І.З., Колпікаў М.В., Кугель Р.Е., Ліхач Ф.Р., Марозаў С.Ф., Маслакавец Г.Г., Нападоўскі І.П., Панкевіч П.Я., Пашковіч М.Ф., Пшанічны І.Т., Шарамецеўскі (Шарамецьеўскі) А.А., Шкода А.А., Шут І.І., Шынкевіч А.Ц., Югаў М.С. і інш.),

  акадэміяў (Аксельрод В.С., Аляксееў Я.К., Антонаў І.П., Анцыповіч А.М., Архіпаў М.І., Астроўскі А.А., Байер М.М., Башкевіч А.Н., Берзін А.І., Бузук (Бузюк) М.І., Вашчавоз П.А., Гарбачоў С.П., Горскі В.Л., Грачанік А.І., Дрозд І.М., Жук У.А., Ігнатаў-Гвоздзікаў К.Д., Каржанеўскі С.К., Кісялёў Б.А., Кудзі Я.І., Кукша А.Ф., Курынны Ф.К., Леберэхт К.К., Малякоў Л.І., Марэк І.С., Мінаеў Р.К., Мяцельскі В.У., Мячынскі Я.С., Петэрсан К.П., Плятнер Ф.Я., Пудаў В.С., Рэга (Рэго) Г.Р., Рэнард К.Г., Саноцкі Б.А., Хмялеўскі М.Ц., Худзякоў І.М., Шашко І.С., Шліпенбах А.П., Шутаў Ф.С.),

  кансерваторыяў (Аляс Р.І., Гуральнік І.М., Славачэўскі М.С.),

  іншых навучальных устаноў (Адзярыха М.Я., Блажэвіч І.А., Брыт М.І., Гаранскі К.П., Герцык І.Я., Гурло М.С., Карказовіч У.В., Кармін М.С., Крэсцьянаў Г.П., Крэсцьянаў Ю.П., Лапо Л.Д., Львовіч Д.А., Мінкіна М.В., Парфёнаў М.К.(?), Пікулік (Бакшэвіч) А.С., Пятровіч В.М., Ракуцька Я., Рулінскі М.М.(?), Ставіцкая І.А., Тавакальян А.А., Такарык І.П., Тарасенка А.С.(?), Трушынскі Ф.С., Уладзіміраў У.К., Фішман А.І., Харкевіч А.К., Цепліц Б.І., Шапіра А.Н., Шапіра Г.К., Шэрман А.Р., Якачук І.Я., Якубовіч М.А., Янушкевіч І.В., Ясялевіч Г.С.).

  Зразумела, педагагічнай працай займаліся і шмат хто з

  археолагаў (Дубінскі С.А., Каваленя А.Д., Ляўданскі А.М.),

  батанікаў (Адамаў У., Горскі С.Б., Мельнік С.П.),

  біёлагаў (Агол І. І., Вечар А. С., Ганчарык М.М., Гінтаўт Ф.В., Дарожкін М.А., Чарненкаў А.І.),

  вучоных-аграрнікаў (Журык С.І., Кіслякоў І.А, Пратасеня Р.І., Савельеў А.Ц., Серада Я.М., Скандракоў С.В.),

  географаў (Дражвецкі Д.В., Малееў Я.І., Смоліч А.А.),

  геолагаў (Булыга С.М.(?), Гарэцкі Г.І, Грамыка М., Дамейка І.І., Крукоўскі А.І.),

  гісторыкаў (Акіншэвіч Л.А., Амусін І.Д., Анацэвіч І., Беняшэвіч У. М., Будкевіч Б., Бурдзейка А.В., Вернікоўскі Я. Н., Віткоўскі І. А., Гесэн У. Ю., Гольдберг Ш.М., Горын П.В., Даніловіч І.М., Даўгяла Д.І., Доўнар-Запольскі М.В., Дружчыц В.Д., Забела Т.І., Здановіч А., Зюзькоў А.І., Ігнатоўскі У.М., Казлоў Ф.П., Кернажыцкі К.І., Кіржніц А.Д., Корзан Т.С., Лібман Г., Лябовіч М.Ф., Майзель Ю.Н., Матулайціс К.С., Матулайціс С.Ю., Міцкевіч Ю.А., Мялешка М.В., Мялешка С.М., Пічэта У.І., Поташ М.А., Рыўлін Е.І., Савіч А.А., Сербента В.А., Скардзіс (Скарджус) В.І., Слабадзецкі А.Л., Троська (Дудзюк) І.(Я.)К., Турбовіч Д.Р., Улашчык М.М., Фрыдлянд Р.С., Шлосберг Я.П., Шчарбакоў В.К., Якубчык С.М.),

  глебазнаўцаў (Афанасьеў Я. М., Магарам Э.Е., Тачыцкі І.Г.),

  дырыжораў (Тэраўскі У.В., Шырма Р.Р.),

  журналістаў (Кардаш Ф., Пашковіч І.Ф.),

  краязнаўцаў (Азбукін М., Багародскі М. М., Васілеўскі Д. М., Дземідовіч П.П., Казак А.З., Немцаў (Нямцоў) А.Г., Рак Р.П.),

  літаратараў (ад таленавітага паэта і смелага, адчайнага чалавека - прылюдна жартаваў над І. Сталіным! - Міколы Гваздова, які знік у ГУЛАГу ў 20 гадоў і паспеў надрукаваць толькі некалькі вершаў, да Антона Адамовіча, які пражыў доўгае, але незвычайнае, рызыкоўнае, спрэчнае і захапляльнае жыццё): Аляхновіч М., Астапенка З., Бабарэка А. А., Багун М., Бірала З. Я., Бітэль П. І., Бранштэйн Я. А., Бяганская Я.І, Гаварушка Я.М., Гараўскі В., Гарэцкі М.І., Гаўрук Ю., Граніт П., Грахоўскі С.І., Грыневіч К.Л., Грышкевіч Ф., Гурло А., Гурыновіч А., Дабулявічус А., Дарожны С.М, Даўгапольскі Ц.Л., Дварчанін І.С., Дубоўка У.М., Дудзіцкі У., Дунец Х.М. (?), Ермаловіч Я., Жылка У.А., Жыхар А., Зайцаў В.К., Зарэцкі М., Змагар А., Ільяшэвіч Х., Імшэнік Х.П., Кавыль М., Калубовіч А.Т., Кандраценя У.І., Каспяровіч М.І., Колас Я., Крывічанін Л., Крэнь П.А., Кульбак М.С., Куляшоў Ф.І., Куніцкі С.Ф., Курдзін Д.І., Левін С.В., Ліхадзіеўскі С.І., Лобік Л.С., Ляпіч Р.Ф., Майзель Л.Е., Мазуркевіч Я.(І.).І., Маракоў В. Д., Маслоўская В.І., Машынская-Гельтман Я.У., Мікуліч Б.М., Міцкевіч А., Мрый А., Мурзо С., Нёманскі Я., Нікановіч М., Новік-Пяюн С., Пальчэўскі А., Паўлюкявічус Б., Петрашкевіч А., Пігулеўскі У.В., Платнер І., Плуг А., Пруднікаў А., Пруднікаў П.І., Пушча Я., Сакол П., Сваяк Я., Сергіевіч Ю.І., Сіўко У., Случанін Л., Сташэўскі В.П., Струмень В., Сукала І.П., Супрун В.Р., Сяднёў М., Сядура У.І., Туміловіч Я., Фамін С.У., Хадыка У.М., Хацкевіч Р.М., Ходзька А., Ходзька Д.Ц., Хурсік С.А., Церах (Церахаў) А.А., Чаржынскі У.В., Чарнушэвіч Н.Т., Чарнышэвіч А.Д., Шалай М.К., Шастакоў П.П., Шашалевіч В.А., Шлюбскі А.А., Шукайла П., Шушкевіч С.П.),

  літаратуразнаўцаў (Замоцін І.І., Піятуховіч М.М., Прашковіч М.І., Ржэўскі Б.),

  мастакоў (Мінін Я.С., Паўловіч Э.Б.Ф.),

  мастацтвазнаўцаў (Баравікоў У., Даркевіч П.Я., Шчакаціхін М.М., Ус А.А.),

  матэматыкаў (Багданаў Ю.С., Бурстын Ц. Л., Дамброўскі Ч.Ч., Данілевіч А.А., Дыдырка У.К., Кіт Б.У., Круталевіч А.),

  медыкаў (Багдановіч М.А., Жораў І.С., Каравайчык П.Г., Манасзон Х.І., Марцінчык М.М., Сапір І.Д., Трамповіч П.В.),

  мемуарыстаў (Анішчык А. С., Арамовіч І.М., Багдановіч А. Я., Багдановіч Я. А., Грыц З.А., Катковіч А., Мядзёлка П.В., Стацкевіч Ф.І.),

  мовазнаўцаў (Адзінец А., Багдановіч А. В., Байкоў М. Я., Бараноўская Г.П., Бузук П. А., Бялькевіч Я., Воўк-Левановіч І. В., Гансяроўскі В., Дурнаво М.М., Змачынскі А.Ф., Ільінскі Р.А., Мацюкевіч І.І., Некрашэвіч С.М., Станкевіч Я., Сушынскі Я.Ф., Цвяткоў Л.М., Шатэрнік М.В., Эпімах-Шыпіла Б.І., Юргелевіч П.Я.),

  музыкантаў (Клімовіч В., Марцінкевіч К.В., Орда Н.),

  публіцыстаў (Баханчык А., Гадыцкі-Цвірка К.М., Доўбік А., Кавалік С.П., Леўшчанка Л.І., Парэчын Р.Я., Самойла У.І., Якшэвіч (Якшэвічус) А.І.),

  святароў (Абрантовіч, Ф., Адважны В., Баброўскі М. К., Белагаловы (Белагалоў) І.(Я.) М., Бобіч І., Будзька Ф. К., Вернікоўскі А. Л., Гадлеўскі В., Гайлевіч Я., Глякоўскі С., Дашута Я.Д., Жаўняровіч І., Кашыра Ю.Ф., Коўш А., Лазінскі С., Магнушэўскі В., Мелхіседэк (Паеўскі М.Л.), Неманцэвіч А., Падзява Т., Пачопка Б.А., Пянткоўскі В., Слосканс Б., Талочка У., Хвецька Л., Цікота А.Ф., Шутовіч В.), царкоўных, рэлігійных дзеячаў (Багдановіч В. В., Дварэцкі М., Цвячкоўскі А.С.),

  супрацоўнікаў наркамата асветы (Бакшэвіч В.І.(?), Ерафееў Г.Ф., Мамчыц М.М., Чорная С.А.),

  тэатральных дзеячаў (Гурскі М.А., Камаржынскі Я.Ф., Красінскі М.Ф., Рафальскі М.Ф., Фальскі У.),

  фалькларыстаў (Грыневіч А.А., Сахараў С.П.),

  фізікаў (Міцкевіч А.Ю., Півавараў У.І., Тамільчык М.Л., Урублеўскі З.Ф., Успенскі Я.К.),

  філолагаў (Кавалеўскі В.(Ю).М., Кулакоўскі Ф., Мардвілка А.П.),

  філосафаў (Аксельрод Л. І., Выдра Р. М., Вальфсон С.Я.),

  хімікаў (Арцёменка Г.М.(?), Емяльянаў Н.П., Змачынскі Э.В., Іванішчанка М.А., Казлоў М.С., Літвіненка Я.Л., Нікіфараў В.К., Рунцо А.П., Струнін (Белапольскі) А.А.(?), Шпенцэр Б.М.),

  эканамістаў (Гольман М.Б., Гурвіч І.А., Домбаль Т.Ф., Доўнар І.С., Загарэльскі С.Д., Крачкоўскі К.С., Лойка М.Ф., Маргелаў С.П., Матусевіч М.Р., Равун І.І., Скаблоў Ф.А., Ястржэмбскі Я.Ф.),

  дзяржаўных, грамадскіх, палітычных, ваенных дзеячаў і публіцыстаў (Абрамчук М.П., Акінчыц Ф., Акулік М.А., Анісаў М.В., Антанікоўскі А.М., Антановіч В.І., Анташэўскі А.Ф., Арэхва М.С., Асіпчук С.К., Астроўскі М.А., Астроўскі Р. К., Бадунова П., Баліцкі А. В., Бандарчык Х.А., Баран С., Бохан С.І., Вайніловіч В.М., Вайнштэйн А.І., Валынец Ф.І, Васілевіч Я. І., Верамей-Пабядзінскі М. С., Вір В., Воран-Куркоўскі І.І., Гаўрылік Я.Е., Гельтман С.Л., Глінскі К.В., Дасюкевіч А., Дзьякаў А.І., Дзямідаў М.І., Душэўскі К.С., Дыла Я., Дэмбінскі Г. (?), Езавітаў К., Ерафееў Г.Ф., Ермакоў І.Ф., Жук-Грышкевіч В.А., Залескі В.Д., Захарка В.І., Іваноўскі В.Л., Каліноўскі У.С., Кандыбовіч С.С., Канчар Я.С., Каплан А.М., Каранеўскі Я.П., Кахановіч М.С., Кіпель Я.Я., Клімовіч А.Ю., Клішэвіч У.С., Кнорын В.Г., Корчык П., Краскоўскі І.І., Краўцоў М., Ксяневіч У.Ф., Кучынскі А.С., Лазарэвіч У.С., Ластоўскі В.Ю., Лаўскі В.Я., Лепяшынскі П.М., Лёсік Я.Ю., Лістапад Ю.(Г.).І., Лукашык В., Луцкевіч А.І., Луцкевіч Л.А., Любіч-Маеўскі С.А., Мазур І.М., Манцэвіч Ф.Д., Мароз М.І., Навадворская В.І., Неканда-Трэпка А.С., Нікан М.А., Паланевіч Г., Поляк (Паляк) І.П., Рагуля В.Ц., Рак-Міхайлоўскі С.А., Раманчук С., Рандарэвіч П., Родзевіч Ч.І., Саевіч П.В., Саланевіч Л.М., Серафімаў В.С., Сокал-Кутылоўскі А.А., Сташэўскі А.В., Сурта І.З., Сянкевіч А.А., Тарашкевіч Б.А., Фрумкіна М., Цвікевіч А.І., Чабатарэвіч В., Чарнецкі М.А., Чарнушэвіч Д.С., Шантыр Ф.Г., Шнаркевіч Я.К., Шукевіч-Траццякоў Р.К., Шукелойць А.А., Шыла М., Южык Я.А. і інш.),

  дзеячаў рэвалюцыйнага (Бабінскі С.Я., Багушэўскі С., Будзінскі С. Я., Гарбуз С.К., Мартынаў А.С., Татарын С.Л., Усціновіч А.Х.),

  нацыянальна-вызваленчага (Бараноўскі А.Ю., Бурсевіч М. Т., Мялешка П.В., Мятла П.В., Харужая В.З.) рухаў і

  антысавецкага падполля (Кісель У.А., Раманчук І., Салавей У.), а таксама адвакат Петрусевіч К.А.,

  вучоны ў галіне меліярацыі і гідралогіі Дубах А.Д., вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі Раковіч А.Г., геадэзіст Дземідовіч А.П., лётчык Акашаў (Акішаў) К.В., метэаролаг Маркс М.В, музейны работнік Харламповіч П.В., перакладчык Бабурын У.І., прыродазнаўца Дыбоўскі Б.Я., рэдактар Багдановіч Г. В., фотамастак Дашкевіч Л.У., электратэхнік Каўцэвіч М.Д., этнограф Пецюкевіч М.Я., юрыст Гуткоўскі М.М. і інш.

   У 4-м томе даведніка прыводзяцца ў асноўным біяграфіі настаўнікаў пачатковых, няпоўных сярэдніх (сямігодак і дзевяцігодак), сярэдніх школ, гімназій, вучылішч і тэхнікумаў.

  З больш чым за ТРЫ ТЫСЯЧЫ вядомых аўтару рэпрэсаваных настаўнікаў школ і вучылішч (кожны дзявяты-дзясяты - арыштаваны ў Мінску) у 1920-50-я г. і рэабілітаваных (у асноўным у канцы 1950-х г., пачатку-сярэдзіне 1960-х г., а таксама ў канцы 1980-х г. і пачатку-сярэдзіне 1990-х г.) бальшавікі расстралялі больш за 700 (амаль кожнага чацвёртага). Прыгаворы выконваліся у Аршанскай, Барысаўскай, Бабруйскай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мазырскай, Мінскай (асноўная частка), Слуцкай, Чэрвенскай турмах. Таксама расстрэльвалі і ў канцлагерах.

  

  Расклад па нацыянальнасцях рэпрэсаваных (малюнак 1):

  Беларусы - 66%

  Палякі - 17%

  Яўрэяў - 6%

  Рускіх - 5%

  Украінцы - 2%

  Латышы - 2%

  Іншыя (літоўцы, эстонцы, немцы, татары) - 2%.

  

  З больш чым за 3000 рэпрэсаваных настаўнікаў вышэйшую адукацыю мелі каля 900 чалавек (ледзь не трэць), незакончаную вышэйшую - 300 (кожны дзесяты), сярэднюю-спецыяльную (як правіла, яна давалася пасля заканчэння тэхнікума) або незакончаную сярэднюю-спецыяльную - каля 400 (прыблізна кожны восьмы), сярэднюю - каля 1000 (трэць), незакончаную сярэднюю (сямігодку) - 300 (кожны дзясяты). У вёсках былі настаўнікі і з пачатковай адукацыяй (150 чалавек або 5%).

  Як бачым, большасць настаўнікаў (85%) мела, як мінімум сярэднюю адукацыю, гэта значыць, што па тым часе былі людзьмі вельмі адукаванымі.

  І яшчэ некалькі лічбаў.

  У 1927-28 г. (перад першай хваляй рэпрэсіяў у 1929-30) у Беларусі дзейнічала амаль 5000 школ у якіх працавала прыблізна 10000 настаўнікаў (у сярэднім два настаўніка на школу) на кожнага з каторых прыходзілася каля 50 вучняў (!).

  У 4 вышэйшых навуковых установах БССР працавалі 504 выкладчыка, у 6 рабфаках - 120, у 30 тэхнікумах - 566, у 34 прафшколах - 408, у 13 фабрычна-завадскіх школах - 157, у 8 вучэбна-практычных майстэрнях - 45. Усяго 1800 выкладчыкаў.

  З амаль 12000 педагогаў рэпрэсаваны кожны трэці. Глядзім дакумент.

  

 

  СЕКРЕТАРЮ ЦК КП(б)Б

  

  СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

  Всего учителей начальных,

  неполных средних и

  средних школ в г. Минске - 1057 чел.

  Из них:

  коммунистов - 25,

  комсомольцев - 57.

  

  СПРАВКА

  

  О засоренности преподавательского состава средних,

  неполных средних и начальных школ г. Минска.

  

  1. Жены, сыновья и дочери репрессированных - 45 чел.

  2. Закордонники (преимущественно прибывшие в СССР после 1917 г.) - 84 чел.

  3. Исключенные из КП(б)Б - 36 чел.

  4. Члены антисоветских политических партий (эсеры, бундовцы) - 5 чел.

  5. Бывшие офицеры царской и белой армий - 8 чел.

  6. Сыновья и дочери крупных чиновников (генералов, жандармских офицеров, помещиков и прочее) - 23 чел.

  7. Сыновья и дочери служителей религиозного культа - 29 чел.

  8. Сыновья и дочери крупных торговцев и высланных кулаков - 12 чел.

  9. Кроме того, учителей, ведущих активную антисоветскую агитацию - 24 чел.

  Всего проходит по нашим материалам - 266 чел., что составляет - 26% к общему числу учителей.

  

  Начальник 6 отделения 4 отдела УГБ НКВД БССР

  Младший лейтенант госбезопасности Быховский (подпись).

  

  3 марта 1938.

  

  Энкавэдыст Быхоўскі па мінушцы садыст і іншыя не менш адказныя таварышы падлічылі, што неабходна рэпрэсаваць кожнага чацвёртага настаўніка, а рэпрэсавалі кожнага трэцяга - перавыканалі план! Ніхто не хацеў рызыкаваць! Думалі, чым больш схопяць 'ворагаў народа' тым лепш. Яны не ведалі, што неўзабаве крывавы правадыр аддасць каманду хапаць і іх - сведкаў і выканаўцаў. Крывавы правадыр паспрабуе змыць крывавыя сляды. І гэта ў яго амаль атрымаецца.

  

На галоўную